У сярэдзiне лiстапада адбылася прэзентацыя «Новага Запавету Госпада нашага Iiсуса Хрыста» на беларускай мове. Тры асобнікі апынулiся ў Горках у протаiерэя Сяргея Мосура.
"Новы Запавет" пераведзены на сучасную беларускую мову з старажытнагрэцкага арыгiналу праваслаўнымi багасловамi i фiлолагамi – членамi Бiблейскай камісii Беларускай праваслаўнай царквы. Гэта вялiкая праца пачалася 25 гадоў таму.
Настаяцель акадэмiчнага храму айцец Сергiй паведамiў, што два з трох асобнiкаў ужо перадаў настаяцелям храмаў на Слабадзе i ў Дрыбiне – протаiерэям Андрэю i Сергiю.
Сам ён ужо трохі азнаёміўся з кнігай і адзначыў, што яна перакладзеная вельмі добра. Айцец Сергій лічыць, што ўдзел у перакладзе служыцеляў цэркваў – правільнае рашэнне, таму што адны філолагі не змаглі б перадаць дакладнага сэнсу напісанага ў Новым Запавеце. "Існуе праблема карэктнага перакладу, каб не страціць сэнс слоў. Гэтыя тэксты павінны выклікаць эмоцыі ў перакладчыкаў".
У святара пыталіся, ці магчыма правесці службу на беларускай мове. Але цікавіліся часта тыя, хто ў храме амаль не бывае. Сам жа Айцец Сергій не супраць праводзіць набажэнствы па-беларуску, але пакуль не бачыць сур'ёзнага інтарэсу з боку прыхаджанаў. "Ды і пераклад тэкстаў для службаў пакідае жадаць лепшага".
"Новы Запавет" стане часткай царкоўнай бібліятэкі. Магчыма, нават атрымаецца зрабіць кніжную выставу, дзе гэты пераклад будзе адным з экспанатаў. Узяць дадому і пачытаць не атрымаецца, але можна азнаёміцца ў чытальнай зале царквы.