пят, 29.11.2024
horki.info в Viber horki.info в Instagram horki.info в Одноклассниках horki.info в ВК horki.info в Facebook horki.info в TikTok horki.info в YouTube Новости horki.info по почте

Тэрмін падачы дакументаў у БДСГА ўсё ж працягнуты

29.07.2013 – 10:27 | 467

Дакументы на дзённае бюджэтнае аддзяленне ў акадэмію ў Горках можна падаваць да серады 31 ліпеня. Гэта не тычыцца тых абітурыентаў, якія хочуць навучацца на эканамічным і бухгалтарскім факультэтах, а таксама на факультэце бізнэсу і права.

Тэрмін падачы дакументаў у БДСГА ўсё ж працягнуты

Тэрмін прыёму дакументаў працягнуты ў Беларусі ва ўсіх ВНУ сельскагаспадарчага профілю.

Як паведамляў horki.info раней, у мінулую сераду напярэдадні апошняга дня прыёму дакументаў на бюджэтную дзённую форму навучання Інтэрнэт абляцела навіна, што сельскагаспадарчыя ВНУ працягваюць прыём дакументаў ад абітурыентаў на чатыры дні да 29 ліпеня. У БДСГА гэта не тычылася такіх факультэтаў як эканамічны, бухгалтарскі, бізнэсу і права і землеўпарадкавальны. Пра гэта нават напісаў афіцыйны сайт акадэміі.

Рашэнне аб павелічэнні тэрмінаў падачы дакументаў было прынятае не толькі ў горацкім ВНУ, але і ва ўсіх аграрных ВНУ Беларусі. Афіцыйна паведамлялася, што ініцыятыва зыходзіла ад Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання, а таксама Мінадукацыі.

Такая мера павінна была дапамагчы абітурыентам, якія не прайшлі па конкурсе ў іншых навучальных установах, паспець пераправіць свае дакументы ў сельскагаспадарчыя ВНУ на спецыяльнасці інжынернага, аграрнага, ветэрынарнага, заатэхнічнага профілю.

Аднак літаральна праз некалькі гадзін усё змянілася. Аб'яву на афіцыйным сайце акадэміі, як і на іншых сайтах, прыбралі. Як патлумачылі ў прыёмнай камісіі, рашэнне аб падаўжэнні тэрмінаў прыёмкі дакументаў сапраўды было, але затым яго вырашылі адмяніць.

Як стала вядома сёння, тэрмін прыёму дакументаў усё ж працягнуты. Цяпер апошняя дата, калі абітурыент можа падаць свае дакументы на сельскагаспадарчыя спецыяльнасці – серада 31 ліпеня.

Антон Валадзько

Падзяліцца

Viber Аднакласнікі УКантакце Facebook Email