суб, 21.12.2024
horki.info в Viber horki.info в Instagram horki.info в Одноклассниках horki.info в ВК horki.info в Facebook horki.info в TikTok horki.info в YouTube Новости horki.info по почте

Бібліятэка БДСГА падрыхтавала віртуальную выставу "Сімвал эпохі ‒ Эрнэст Хемінгуэй". Ёсць творы на беларускай мове

20.07.2024 – 11:56 | 756

Да 125-годдзя з дня нараджэння амерыканскага пісьменніка Эрнэста Хемінгуэя бібліятэка БДСГА падрыхтавала віртуальную выставу "Сімвал эпохі ‒ Эрнэст Хемінгуэй".

Усе творы гэтага пісьменніка і ўсё яго аблічча на рэдкасць прыцягальныя. Ён пабываў на пяці войнах, быў азартным паляўнічым, рыбаком, спартоўцам, славіўся аўтарытэтным знаўцам карыды.

У жыцці быў славалюбны, першынстваваў не толькі ў справах літаратурных, але і жыццёвых. Праблемы, якія закранае пісьменнік, знаёмыя і сучаснаму чалавеку.

На кніжнай выставе прадстаўлены творы Эрнэста Хемінгуэя на беларуска, рускай і нямецкай мовах.

Віртуальную выставу "Сімвал эпохі ‒ Эрнэст Хемінгуэй" можна паглядзець тут.

Эрнэст Хемінгуэй – Лаўрэат Нобелеўскай прэміі ў галіне літаратуры 1954 года. Аўтар шматлікіх апавяданняў і рэпартажаў. Майстар дыялогу і ўнутранага маналогу. Яго творы, адметныя драматызмам, экспрэсіўнасцю, сугестыўнасцю аповеду з глыбокім падтэкстам, насычаны біблейскімі матывамі і вобразамі-сімваламі. Яго стрыманы рэалістычны стыль моцна паўплываў на літаратуру XX стагоддзя. Найбольшую колькасць сваіх твораў ён напісаў з сярэдзіны 1920-х да сярэдзіны 1950-х гадоў. 

Найбольш вядомыя ягоныя творы: "І ўзыходзіць сонца", "Бывай, зброя!", "Па кім звоніць звон", "За ракой у цені дрэў", "Астравы ў акіяне", "Стары і мора".

Па ўсіх вялікіх творах Хемінгуэя былі знятыя фільмы. Адной з найлепшых экранізацый твораў Хемінгуэя, на думку многіх крытыкаў, стаў фільм "Мець і не мець" 1944 года з Хамфры Богартам і Ларэн Бэкол у галоўных ролях.

На беларускую мову творы Xемінгуэя пераклалі Аляксей Арцёмаў, Алесь Асташонак, Анатоль Бутэвіч (Максім Валошка), Віталь Воранаў, Віктар Гардзей, Юрка Гаўрук, Алесь Квіткевіч, Павел Марціновіч, Яўген Міклашэўскі і Вадзім Небышынец.

Падзяліцца

Viber Аднакласнікі УКантакце Facebook Email