Трэцяга ліпеня ў Дрыбіне адбудзецца конкурс "Грай, гармонік!"
Ужо трэці год запар у нашым горадзе аматары ігры на баянах, акардыёнах і гармоніках прадэманструюць сваё майстэрства перад слухачамі і гледачамі.
Як і ў мінулыя разы, спаборніцтва пройдзе ў шасці намінацыях, а пераможцы атрымаюць спецыяльныя дыпломы і грашовыя прэміі.
Летась у конкурсе ўдзельнічалі 14 чалавек.