30 і 31 кастрычніка ў Магілёўскім абласным метадычным цэнтры народнай творчасці і культурна-асветнай работы праходзіць семінар-практыкум па вырабе цацак з ваты. Удзел бяруць 25 майстроў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва і спецыялістаў клубных арганізацый з усіх рэгіёнаў Магілёўскай вобласці.
На працягу двух дзён удзельнікі даведаюцца, як сваімі рукамі зрабіць цацкі з ваты, якімі раней упрыгожвалі навагоднія ялінкі, пазнаёмяцца з новай тэхналогіяй і адкрыюць для сябе новы від творчасці.
За час навучання кожны ўдзельнік зробіць сваю ўнікальную цацку, а атрыманыя веды будуць потым выкарыстоўваць у сваёй працы.
Спецыялісты Цэнтра дапамагаюць пачаткоўцам зрабіць сваю першую лялечку з ваты і расказваюць, як прадумваецца вобраз будучай цацкі, якімі павінны быць прапорцыі, кампазіцыя, стылізацыя, якія матэрыялы лепш выкарыстоўваць, якая патрэбна вата, які крухмал, як ствараюць каркас для цацкі.
Пасля семінара майстры вернуцца ў свае гарады і перададуць новыя веды сваім вучням і калегам.