Трынаццаты раз у Дрыбіне адбыўся рэгіянальны фестываль народнай творчасці, промыслаў і рамёстваў "Дрыбінскія таржкі". На гэты раз ён праходзіў 16 і 17 жніўня. Сюжэт пра сёлетняе свята апублікаваў тэлеканал "Беларусь-4. Магілёў".
У Дрыбіне можна было пабываць на фестывальных экспазіцыях, у таржковых крамніцах і падворках, на літаратурнай гасцёўні і майстар-класах, паўдзельнічаць у народных гуляннях.