Творчая стажыроўка замежных беларускіх аматарскіх калектываў мастацкай творчасці і кіраўнікоў грамадскіх арганізацый беларусаў замежжа праходзіць у Беларусі. Яна працягнецца да 21 верасня. 18 верасня госці пабывалі ў Дрыбіне.
У стажыроўцы бяруць удзел 30 чалавек з Арменіі, Італіі, Літвы, Латвіі, Эстоніі, Казахстана і Расіі.
У сераду 18 верасня госці пабывалі ў Дрыбіне, пазнаёміліся аўтэнтычнымі носьбітамі нематэрыяльнай культурнай спадчыны, паслухалі беларускія песні.
Творчыя сустрэчы для гасцей правялі калектывы ансамбля народнай песні "Вярбіца" і народнага фальклорнага ансамбля "Паршынскія зоры". Майстар-класы па народным вакале зладзілі кіраўнікі ансамбляў.
Акрамя творчых сустрэч майстры народнай творчасці Дрыбінскага раёна паказалі гасцям майстар-класы па вырабе лапцей, валянні з воўны і саломапляценні.