У Горках 25 сакавіка раздавалі паштоўкі з нагоды Дня незалежнасці першай беларускай Рэспублікі. У некаторых студэнтаў горацкай акадэміі тыя віншаванкі забралі прадстаўнікі дэканату – так кажуць самі студэнты. Таму для тых, каго пазбавілі прыгожай паштоўкі на Дзень Волі і тых, каму яна не дасталася, вось яе электронны варыянт. Яшчэ раз усіх са святам! Няхай квітнее наша любая Беларусь!