З 21 па 26 студзеня ў Магілёўскім абласным метадычным цэнтры народнай творчасці і культурна-асветніцкай работы будзе працаваць выстава майстроў Магілёўскай вобласці "Беларускі цуд рукамі майстроў".
– У вітрынах выставы будуць прадстаўлены традыцыйныя віды мастацкіх рамёстваў: лозапляценне і саломапляценне, керамічныя вырабы, ткацтва, вышыўка, тэкстыльныя лялькі, цацкі з ваты, бондарства, кавальская справа, роспіс па дрэве, роспіс па шкле, выцінанка і многа іншай прыгажосці, – адзначылі ва ўстанове культуры.
Супрацоўнікі метадычнага цэнтра запрашаюць усіх ахвочых акунуцца ў свет творчасці і майстэрства.