Беларускім археолагам патрапілася сенсацыйная знаходка – срэбная манета, якой болей за 1200 гадоў. Адшукалі яе падчас раскопак на старажытным менскім гарадзішчы.
Гэта манета – арабскі срэбны дырхем. Такія грошы чаканілі ў VIII стагоддзі. Манету знайшлі ў самым сэрцы вала, дзе захаваліся рэшткі драўляных канструкцый.
Археолагі працягваюць прарэзку вала і ўжо дайшлі ніжэй за ўзровень пляцоўкі гарадзішча.