Старадаўні сонечны гадзіннік выпадкова адшукаўся ў Беларусі. Яго фота апублікавалі ў адной з суполак калекцыянераў.
Аўтар здымкаў сцвярджае, што гэты сонечны гадзіннік – з Іўеўскага раёна Гродзенскай вобласці. Памер 60 на 60 см, вага – каля 30-40 кг. Адліты з чыгуну.
У Беларусі да сёння на сваім гістарычным месца захаваўся адзіны сонечны гадзіннік другой паловы XVIII стагоддзя. Знаходзіцца ён ля касцёла Найсвяцейшай Тройцы ў вёсцы Ішчална Шчучынскага раёна Гродзенскай вобласці.
А такі сонечны гадзіннік мы маем у Горках. Ён не старажытны, затое наш – родненькі і любенькі, і час паказвае правільна.