пан, 25.11.2024
horki.info в Viber horki.info в Instagram horki.info в Одноклассниках horki.info в ВК horki.info в Facebook horki.info в TikTok horki.info в YouTube Новости horki.info по почте

Знойдзены фрагмент посуду са старажытным знакам полацкага князя Ізяслава

11.07.2023 – 10:41 | 463

На археалагічным комплексе на рацэ Менцы 7 ліпеня выявілі яшчэ адзін фрагмент посуду з радавым трызубцам князя Ізяслава, сына Рагнеды і Уладзіміра, паведамляе Нацыянальная акадэмія навук Беларусі.

Археалагічная знаходка на рацэ Менцы.

Летась было зроблена першае падобнае адкрыццё, якое значна паўплывала на планы вывучэння тэрыторыі ля вёскі Гарадзішча Мінскага раёна. Маштабныя даследаванні гарадзішчаў і селішчаў вядуць на гэтай пляцоўцы з канца мая. Кіруе работамі Андрэй Вайцяховіч, загадчык аддзела Інстытута гісторыі. Разам з навукоўцамі ў раскопках удзельнічаюць студэнты беларускіх ВНУ.

Князь Ізяслаў кіраваў Полацкай зямлёй у 989-1001 гадах. Ён быў сынам кіеўскага князя Уладзіміра Святаславіча і полацкай княжны Рагнеды. Лічыцца заснавальнікам дынастыі полацкіх князёў. Вядомы ягоны радавы знак – трызубец з маленькім крыжыкам на сярэднім зубцы. У сучаснай геральдыцы ён увасоблены ў гербе горада Заслаўя.

Падзяліцца

Viber Аднакласнікі УКантакце Facebook Email