З нагоды Дня роднай мовы, які адзначаўся ва ўсім свеце 21 лютага, Нацыянальны цэнтр абароны персанальных даных падрыхтаваў пераклад Закона "Аб абароне персанальных даных" на беларускую мову, паведамляе сайт ведамства.
З дакументам можна азнаёміцца па спасылцы ў фармаце PDF, а таксама ў фармаце Word.
Спецыялісты правялі значную і ўдумлівую працу над гэтым перакладам.
Вялікая ўвага была нададзена асаблівасцям юрыдычнай тэрміналогіі, што, несумненна, будзе садзейнічаць глыбокаму разуменню прававых норм заканадаўства аб персанальных даных.