У суботу 25 лютага Цэнтральны батанічны сад запрашае мінчан і гасцей беларускай сталіцы на Масленіцу.
З 12:00 да 17:00 запланаваны інтэрактыўныя забавы, анімацыя, народныя гулянні і бліны. Скамарохі і калядоўшчыкі не дадуць засумаваць: раскажуць пра гісторыю Масленіцы, народныя традыцыі, правядуць гульні і конкурсы.
З 13:00 да 15:00 у экспазіцыйнай аранжарэі для дзяцей пройдзе практыкум па вырабе сувеніраў.
У праграме таксама гарэзнае фольк-шоу "Забабоны", ансамбль народнай песні і музыкі "Шчодрыца", шоу-балет "Феерыя" і вогненнае відовішча ад тэатра "Элементаль".
Кульмінацыяй стане развітанне з Масленіцай і спальванне пудзіла зімы, што адзначыць надыход вясны і надзеі на шчасны і шчодры год.
26 лютага батанічны сад чакае гасцей на "Блінны дзень"
З 13:00 да 15:00 для дзяцей у экспазіцыйнай аранжарэі зноў будзе праходзіць практыкум па вырабе сувеніраў. Аматараў тропікаў запросяць наведаць экзатычную аранжарэю з квітнеючымі архідэямі, камеліяй японскай, азаліяй, стрэліцыяй і спатыфілумамі.