У Чэрыкаве напярэдадні Яблыневага спасу пройдзе свята-кірмаш Дзень варэння. Чэрыкаўскі райвыканкам запрашае гасцей 16 жніўня ў 16:00 на пляцоўку раённага Дома культуры.
У праграме свята:
- Конкурс "Свята варэння".
- Выставы-продажы "Садавінова-ягадны кірмаш" і "Мядовая крама".
- Праца пляцоўкі "Салодкае лета ў банку".
Госці свята змогуць пакаштаваць самыя незвычайныя віды варэння. Усе ахвочыя змогуць разам прыгатаваць "Вар-варэнне сяброўства".
З 16:00 да 19:00 будуць працаваць пляцоўкі "Бібліятэчная гасцёўня", гісторыя ў самаварах "У люстраным бляску самавара", майстар-класы па відах рамёстваў, дэкаратыўна-прыкладной творчасці, па афармленні ягадных кампазіцый, карвінгу.
Юныя ўдзельнікі свята змогуць парадаваць сябе аквагрымам, пацешыцца на інтэрактыўнай спартыўнай пляцоўцы. Традыцыйна будзе працаваць гандаль і выязная кавярня.
З 19:00 да 24:00 на пляцоўцы РДК пройдзе святочны канцэрт, а потым – дыскатэка.