аўт, 24.12.2024
horki.info в Viber horki.info в Instagram horki.info в Одноклассниках horki.info в ВК horki.info в Facebook horki.info в TikTok horki.info в YouTube Новости horki.info по почте

Вось чаму варта пабываць на міжнародным фестывалі этнакультурных традыцый "Кліч Палесся"

13.08.2024 – 13:00 | 382

У аграгарадку Ляскавічы Петрыкаўскага раёна 17 жніўня пройдзе VIII Міжнародны фестываль этнакультурных традыцый "Кліч Палесся".

У фэсце будуць удзельнічаць творчыя калектывы, майстры і рамеснікі з Прыпяцкага Палесся. Будуць прадстаўлены 8 раёнаў Гомельскай вобласці: Жыткавіцкі, Ельскі, Калінкавіцкі, Лельчыцкі, Мазырскі, Нараўлянскі, Петрыкаўскі, Хойніцкі, а таксама 4 раёны Брэсцкай абрасці: Іванаўскі, Лунінецкі, Пінскі, Столінскі і горад Пінск.

Госці свята змогуць паслухаць выступы аўтэнтычных калектываў, паглядзець конкурс "Палеская Прыгажуня – 2024". Запланаваны абласны конкурс драўлянай скульптуры "Ажыўшая даўніна", выстава "Паляванне і рыбалоўства", конкурс "Самы моцны паляшук".

Яшчэ ў праграме фестывалю "Кліч Палесся":

  • тэматычная лакацыя "Палессе – партызанскі край",
  • кінатэатр пад адкрытым небам,
  • "ЭтнаЗоаФэст",
  • творчая сустрэча з пісьменнікамі,
  • дыялогавая пляцоўка аб развіцці турызму,
  • вячэрняя моладзевая танцавальна-забаўляльная праграма,
  • гала-канцэрт II адкрытага конкурсу аматарскіх харавых калектываў і вакальных ансамбляў народнай манеры выканання "КаверХорШоу",
  • феерверк.

Акрамя таго, будуць працаваць падворкі кожнага палескага рэгіёну.

Падзяліцца

Viber Аднакласнікі УКантакце Facebook Email