У Бярэзінскім біясферным запаведніку 17 і 18 жніўня пройдзе V Фестываль славянскай міфалогіі "Шлях Цмока". Хочаце зведаць таямнічы свет вераванняў нашых продкаў? Тады адпраўляйцеся на гэта свята!
Вас чакае:
- Шэсце і тэматычныя пляцоўкі шматлікіх персанажаў славянскай міфалогіі.
- Унікальная начная імерсіўная міфалагічная экасцежка.
- Выстава #нейраБеларусь ад галерэі FARBA, створаная пры дапамозе штучнага інтэлекту.
- Музычны хэдлайнер фэсту – якуцкая выканаўца Green Apelsin.
- Музычныя гурты "Стокс", "Свае побач", "Дрэва Жыцця".
- Сімфанічны аркестр Classic Energy.
- Начная танцавальная dj-праграма.
- Інтэрактыўныя праграмы, майстар-класы, квэсты
- Тэатральныя пастаноўкі і забаўляльная праграма.
- Беларускі вогненны цырк Kresiva.
- Кемпінг і намётавае мястэчка.
- Забавы для дзяцей, дзіцячыя пляцоўкі, вяровачнае мястэчка і атракцыёны.
- Фудкорты і лаундж зоны.
Адрас: Віцебская вобласць, Лепельскі раён, вёска Домжарыцы, вул. Цэнтральная, 3.