Белпошта запусціла конкурс на найлепшую паштовую марку 2022 года. Галасаваць можна анлайн. Калі некалькі прэтэндэнтаў набяруць роўную колькасць галасоў, то ўсе яны будуць прызнаныя найлепшымі.
Конкурс працягнецца да 28 снежня, вынікі будуць апублікаваны 30 снежня на сайце Белпошты.
Сёння раніцай тройка лідараў выглядала так:
- Службовыя сабакі пагранічнай службы Беларусі.
- Ядавітыя грыбы.
- EUROPA. Гісторыі і міфы.
На момант публікацыі гэтага матэрыялу ў галасаванні паўдзельнічала 850 чалавек.