Беларускае саломапляценне ўнеслі ў Спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА. Такое рашэнне было прынятае на 17-й сесіі Міжурадавага камітэту аховы нематэрыяльнай культурнай спадчыны, якая праходзіць у Марока.
Гэта ўжо пятая беларуская культурная традыцыя ў спісе UNESCO.
Раней у яго трапілі:
- святочны калядны абрад "Калядныя цары" ў мястэчку Семежаве Капыльскага раёну Мінскай вобласці (2009 год),
- святкаванне ў гонар абразу Маці Божай Будслаўскай (Будслаўскі фэст) у мястэчку Будславе Мядзельскага раёну Мінскай вобласці (2017),
- абрад "Юраўскі карагод" у вёсцы Пагост Жыткавіцкага раёну Гомельскай вобласці (2019 год),
- "Культура ляснога бортніцтва" Беларусі і Польшчы (2020).