2 снежня па народным календары імяніны ў Аўдзея, Адрыяна, Аляксандра, Валянціна, Веніяміна, Генадзя, Герасіма, Дзяніса, Змітра, Івана, Ігната, Іларыёна, Кастуся, Лявона, Міхала, Пятра, Парфіра, Рыгора, Сымона, Сяргея, Філарэта, Хведара, Цімоха, Якуба. Раней у народзе лічылі, што ў гэты дзень на двары нячыстая сіла шалее. Таму здзяйснялі ахавальны абрад: стукалі абухом сякеры па аконных рамах і дзвярных вушаках – лічылася, што гэта абароніць дом.
Была такая прыкмета: вербы на Аўдзея плачуць – да завеяў.