Падведзены вынікі конкурсу "Лепшая паштовая марка Рэспублікі Беларусь 2024 года". Ён праходзіў ад 9 да 23 снежня на платформе інтэрнэт-партала "Белпошты". У анлайн-галасаванні ўдзельнічала 9 484 чалавекі – паведамляецца на сайце арганізацыі.
1 месца
Лепшым паштовым выпускам прызнаны блок "35-годдзе вываду савецкіх войск з Афганістана". Дызайн Марыны Крэзо.
2 месца
Марка "Еўрапейскі зубр". Мастак Аляксандр Міцянін. Дызайн Марыны Крэзо.
3 месца
Малы ліст "Птушкі Беларусі. Крумкачовыя". Мастак Аляксандр Міцянін. Дызайн Марыны Крэзо.