1 снежня па народным календары імяніны ў Мікалая, Платона, Рамана. Гэты дзень лічылі паказальнікам зімы, то бок які дзень сёння, такая і ўся зіма будзе. Так і казалі: "Платон ды Раман кажуць зіму нам".
Былі такія прыкметы: калі з раніцы цёпла – значыць, быць адлізе напачатку зімы; холад ды віхура апоўдні – такая будзе і сярэдзіна зімы; а калі пад вечар закруціць завея, то сыдзе ад нас зіма неахвотна.