28 лістапада па народным календары імяніны ў Гурыя, Змітра, Мікіты, Мікалая, Пятра, Рыгора, Самсона, Піліпа. Ад гэтага дня пачынаецца апошні ў годзе пост – Калядны, або Піліпаўскі (Піліпаўка), які працягваецца да самага Раства. З гэтага часу, калі, паводле народнага выказвання, "дзень толькі да поўдня", а потым ужо цямнее, пачыналіся вячоркі і попрадкі, на якіх дзяўчаты пралі і спявалі. Наколькі плённай была работа, настолькі ж плённы быў затым і наступны этап – ткацтва: "Што ў Піліпаўку спрадзеш, тое ў Вялікі пост сатчэш".
Была такая прыкмета: калі 28 лістапада надвор'е хмарнае або снежнае, то травень будзе мокры.