27 лістапада па народным календары імяніны ў Аляксандра, Аляксея, Арыстарха, Васіля, Віктара, Ганны, Гаўрылы, Змітра, Кастуся, Міхала, Мікалая, Пятра, Парфіра, Піліпа, Рыгора, Сяргея, Хведара, Юрыя. У старыя часы людзі лічылі, што ад гэтага дня пачынаюцца сапраўдныя халады. Усе апраналіся цяплей, таму, напрыклад, была такая прымаўка: "Піліп дзяцей апранае". У гэты дзень прынята было выносіць у двор закуску дамавіку, каб вадзілася скаціна. Жанчыны заканчвалі апрацоўку ільну, канапель, рыхтаваліся да піліпаўскіх вячорак.
Была такая прыкмета: туман на Піліпа – да ўраджаю аўса, дождж – да пшаніцы.