24 лістапада па народным календары імяніны ў Вікента, Віктара, Яўгена, Максіма, Сцяпана, Цімоха, Хведара. Сяляне збіраліся ў далёкую дарогу і адпраўляліся на кірмашы, каб прадаць свой тавар. Нашы продкі лічылі, што з гэтага дня сцюжа, што ні дзень, то горш.
Была такая прыкмета: калі гэты дзень цёплым, то зіма будзе цёплая, калі ж халодны, то ўся зіма будзе з моцнымі маразамі.