23 лістапада па народным календары імяніны ў Аляксандра, Аляксея, Ахрэма, Барыса, Ганны, Дзяніса, Канстанціна, Міхала, Мікалая, Вольгі, Арэста, Пятра, Пракопа, Радзівона, Серафім, Цераха, Эраста, Юрыя, Яна. Звычайна нашы продкі 23 лістапада дапамагалі бедным. Казалі так: "Ад мяне – дабро, ад вас – цяпло".
На гэты дзень у нашых продкаў некалькі прымавак: "Прыйдзе Радзівон – возьме зіма мужыка ў палон", "Са святога Эраста чакай лёдавага насту".