22 лістапада па народным календары імяніны ў Аляксандра, Аляксея, Антона, Віктара, Змітра, Іван, Іллі, Восіпа, Канстанціна, Матроны, Парфірыя, Сямёна, Цімоха, Хведара. Нашы продкі лічылі, што з гэтага дня зіма ўстае на ногі. У гэты дзень быў звычай рабіць травяныя настоі: запарвалі ў печы лісце брусніц, крапівы, корань лопуху і злівалі гэта ўсё ў кадку.
Была такая прыкмета: калі на Матрону іней на дрэвах – да маразоў, калі стаіць туман – да адлігі.