пан, 20.03.2023
horki.info в Viber horki.info в Instagram horki.info в Одноклассниках horki.info в ВК horki.info вFacebook Новости horki.info по почте

Народны каляндар і прыкметы на 21 лістапада

21.11.2022 – 07:20 | 331

21 лістапада па народным календары імяніны ў Гаўрылы, Міхала, Паўла, Рафала. У гэты дзень стараліся не працаваць: "Міхала мы святкуем, каб гром не біў нас". Міхалаў дзень называлі апошнім святам году, бо набліжаўся калядны пост (ад 28 лістапада да 6 студзеня). У асаблівай пашане былі людзі старэйшага пакалення: 21 лістапада ўнукі павінны былі абавязкова адведаць сваіх бабуль і дзядуль.

Была такая прыкмета: калі на сцёках лёд, то будзе ў пчалавода мёд.