19 лістапада па народным календары імяніны ў Аляксандра, Анатоля, Арсеня, Варлама, Васіля, Віктара, Гаўрылы, Германа, Еўфрасінні, Клаўдзіі, Канстанціна, Лукі, Матроны, Мікіты, Мікалая, Ніны, Паўла, Серафімы. Звычайна ў гэты перыяд на шматлікіх рэчках з'яўляўся лёд, злучаліся берагі, таму гэты дзень у старыя часы называлі ледаставамі.
Былі такія прыкметы: калі 19 лістапада багата снегам, то зіма будзе снежная; калі ў коней у гэты дзень добры апетыт, то зімой яны хварэць не будуць; калі сёння карова дае шмат малака, то так і будзе да вясны.