17 лістапада па народным календары імяніны ў Аляксандра, Яўгена, Яромы, Івана, Іллі, Мікалая, Парфіра, Сымона, Сцяпана. На гэты дзень у старыя часы людзі казалі: "Ярома – сядзі ў хаце", бо лічылі 17 лістапада нешчаслівым. Стараліся нікуды не хадзіць без асаблівай патрэбы і не пачынаць ніякіх спраў. У народзе казалі, што ў гэты дзень усе духі выходзяць на свабоду і спрабуюць пранікнуць у хату, каб узяць вугалю з печы. Таму не давалі нікому агню, нават калі за ім прыходзілі суседзі.
Былі такія прыкметы: калі куры абшчыпваюць сваё пер'е, то будзе снегапад; калі раніцай стаіць туман, будзе адліга.