16 лістапада па народным календары імяніны ў Аляксандра, Аўдосі, Ганны, Багдана, Васіля, Восіпа, Вікента, Івана, Іллі, Кузьмы, Мікалая, Паўла, Пятра, Сямёна, Сяргея, Уладзіміра, Хведара, Хвядота. Раней дзяўчаты лічылі так: калі ў гэты дзень вытчаш кросны, тады і пра жаніха можна будзе падумаць. Але трэба было паставіць ткацкі станок без падказкі маці. 16 лістапада рэкамендавалі па магчымасці пазбягаць людных месцаў, а таксама пераносілі на другі дзень доўгую дарогу і стараліся не сварыцца адзін з адным.
У старыя часы на гэты дзень была такая прыкмета: калі снег ужо ляжыць, але яшчэ не ўсё лісце апала з дрэў – год будзе неўраджайным.