15 лістапада па народным календары імяніны ў Кастуся. У старыя часы гэты дзень называлі Жытніцы. У гэты дзень сяляне аглядалі свірны, клеці і жытніцы, бо ад іх залежала, ці добра зімой захаваецца ўраджай. Казалі так: "Жытніца поўная – дык і душа вольная".
Былі такія прыкметы: калі галкі і сініцы ходзяць па зямлі, то хутка будзе снег; калі птушкі гучная спяваюць, то хутка будуць маразы.