13 лістапада па народным календары імяніны ў Аляксандра, Аляксея, Анатоля, Арцёма, Васіля, Усевалада, Германа, Івана, Інакенція, Кузьмы, Лявона, Нікадзіма, Мікалая, Пятра, Рамана, Сяргея, Спірыдона, Сцяпана, Трафіма, Хведар, Якава. Нашы продкі называлі гэты дзень Кузьмінкамі. Напярэдадні асаблівае стаўленне было да курэй. На ноч птушак накрывалі бочкай, каб "яны не аслеплі" і каб ім не нашкодзіў дамавік. Да світання наступнага дня трэба было засячы спецыяльна адкормленую да Кузьмінак курыцу, каб раніцай прыгатаваць святочны пачастунак.
Былі такія прыкметы: калі стаіць сонечнае і яснае надвор'е, то хутка пахаладае; калі ідзе дробны дождж, то дажджы будуць ісці яшчэ доўга.