12 лістапада па народным календары імяніны ў Аляксандра, Арцёма, Алены, Восіпа, Германа, Зянона, Лявона, Макара, Максіма, Марка, Мацея, Настассі, Сямёна, Сцяпана, Цераха, Юліяна. Нашы продкі ў гэты дзень адзначалі свята паляўнічых. Трэба было абавязкова зацкаваць хоць аднаго "імяннога" зайца, інакш будзе няўдача ўвесь год. Лічылася, што "Хто ў гэтыя дні з'есць маленькі кавалачак заячага мяса, будзе прыгажуном".
Была асаблівая прыкмета: калі ў гэты дзень ваўкі зграямі ходзяць, трэба чакаць голад, мор або вайну.