11 лістапада па народным календары імяніны ў Агап'і, Аляксея, Андрэя, Аўрама, Ганны, Васіля, Віктара, Іван, Кірылы, Кузьмы, Лявона, Марыі, Навума, Настассі, Мікалая, Паўла, Піліпа, Цімафея, Яўгена. У вусных календарах гэты дзень называлі аўчарнік, авечніца. Раней у гэты час у паўднёвых раёнах Беларусі адбывалася апошняя стрыжка авечак. На Настассю-аўчарніцу кармілі па хатах пастухоў за тое, што яны ахоўвалі чараду. Гэты дзень таксама лічыўся ў народзе святам млынароў, таму што замярзалі рэкі і на млынах спынялася праца.
Нашы продкі прыкмецілі: калі 11 лістапада будзе з дажджом ці разводдзем, то на Каляды – лёд, а лета – мокрае.