пят, 29.03.2024
horki.info в Viber horki.info в Instagram horki.info в Одноклассниках horki.info в ВК horki.info в Facebook horki.info в TikTok horki.info в YouTube Новости horki.info по почте

Народны каляндар і прыкметы на 10 лістапада

10.11.2022 – 00:25 | 739

10 лістапада па народным календары імяніны ў Ганны, Арсеня, Апанаса, Змітра, Івана, Кузьмы, Максіма, Неанілы, Мікалая, Паўла, Параскевы, Сцяпана, Цярэнція, Юрыя. У гэты дзень Параскевы Пятніцы, якая лічылася апякункай прадзіва, забаранялася прасці, ткаць, а таксама выносіць попел, мужчынам – араць. У вёсках ладзіліся так званыя "ільняныя агледзіны", калі жанчыны і дзеўкі выносілі на паказ атрапаны лён. Маладыя дзяўчаты на Параскеву маліліся аб добрых жаніхах.

Солнце освещает уложенную плиткой дорожку.

Былі такія прыкметы: калі раніцай туман, то хутка будзе адліга; іней на дрэвах прадракае замаразкі.

Падзяліцца

Viber Аднакласнікі УКантакце Facebook Email