8 лістапада па народным календары імяніны ў Антона, Апанаса, Васіля, Змітра, Марка, Феафіла. "Хітры" дзень, канец надзеі выйсці замуж у гэтым годзе. Адлюстраваны ў прымаўках: "Да Змітра – дзеўка хітра, а па Змітры – мужчыны хітры". На Змітра не пралі, не ткалі і ў полі не працавалі.
Змітроў дзень у старыя часы параўноўвалі ў прыродных прыкметах з Вялікаднем і іншымі святамі. "Змітрок па снегу – і Вялікдзень па снегу, а Змітрок голы – і Вялікдзень таксама".