7 лістапада па народным календары імяніны ў Апанаса, Валеры і Матроны. Раней кожная жанчына лічыла сваім абавязкам 7 лістапада паплакаць пра няшчасці і раскаяцца ў сваіх грахах. Лічылася, што менавіта гэта дазваляла сустрэць зіму з чыстымі думкамі. Па назіраннях нашых продкаў, у гэты дзень дождж – і той плача.
Былі такія прыкметы: калі на дрэвах усё яшчэ шмат лісця, то зіма будзе зацяжной; дажджлівы дзень кажа пра тое, зіма будзе позняй.