6 лістапада па народным календары імяніны ў Аляксея, Апанаса, Вікторыі, Івана, Іраклія, Лаўрэна, Мікалая, Пятра, Юрыя. Нашы продкі лічылі, што надыходзіла пара прасці тканіну, таму дзяўчаты ладзілі вячоркі. Лістападаўскія ночы цёмныя, таму звычайна ў пярэднім куце хаты стаяла запаленая лучына. Пры яе святле падбіралі для вышывання ніткі, расшывалі пацеркамі ўборы.
Былі такія прыкметы: калі з раніцы стаіць густы туман, то хутка будуць замаразкі; калі захад сонца вельмі воблачны, то хутка выпадзе снег.