5 лістапада па народным календары імяніны ў Аляксандра, Апанаса, Уладзіміра, Еўфрасінні, Емяльяна, Івана, Ігната, Максіма, Мікалая, Пятра, Якуба. Сяляне на Якава правяралі конскую збрую, рабілі са скуры гужы (петлі ў хамуце) – таму гэты дзень меў назву гужнікі.
Была такая прыкмета: калі ў гэты дзень раптоўна выпадзе град, то на Матрону (22 лістапада) зіма на ногі ўстане.