4 лістапада па народным календары імяніны ў Аляксандра, Ганны, Васіля, Уладзіміра, Германа, Рыгора, Дзяніса, Лізаветы, Захара, Івана, Іраклія, Канстанціна, Максіма, Максіміліяна, Мікалая, Серафіма, Хведара. Гэты дзень лічылі спрыяльным для таго, каб браць шлюб, лічылася, што ён будзе шчаслівы. Таксама ў старыя часы гэта было адным з галоўных жаночых свят.
Нашы продкі верылі: якое сёння надвор'е, такое і будзе і зімой (калі сонца, то сонечная зіма, калі ападкі, то і зімой так будзе): "Што Казанская пакажа, тое і зіма скажа".