27 кастрычніка па народным календары імяніны ў Ігната, Кузьмы, Максіміліяна, Міхаіла, Назара, Мікалая, Пятра, Параскевы. У старыя часы гэты дзень людзі называлі Параскева Гразнуха або Параскева Трапальніца. Казалі так: "На Гразнуху не бывае суха", бо прыкмецілі, што гэты дзень адзначаўся няўстойлівым надвор'ем, брудам і халепай.
Былі такія прыкметы: калі на дарогах шмат бруду, то роўна праз чатыры тыдні стукнуць сапраўдныя маразы; калі на рабіне шмат ягад, то лістапад будзе вельмі мокры.