суб, 27.04.2024
horki.info в Viber horki.info в Instagram horki.info в Одноклассниках horki.info в ВК horki.info в Facebook horki.info в TikTok horki.info в YouTube Новости horki.info по почте

У Беларусі выбіраюць найлепшую паштовую марку 2023 года. Галасуйце!

16.12.2023 – 12:17 | 394

"Белпошта" праводзіць анлайн-галасаванне за найлепшую паштовую марку 2023 года. Глядзіце і выбірайце.

Паштовыя маркі "Астраномія. Сузор'і", "225 гадоў з дня нараджэння Адама Міцкевіча", "Легенды беларускага спорту", "Птушкі Беларусі. Совападобныя".

Да 26 снежня вы можаце аддаць свой голас у конкурсе "Найлепшая паштовая марка Рэспублікі Беларусь 2023 года". Трэба выбраць паштовы блок або паштовую марку, якая вам спадабалася больш за ўсё, і прагаласаваць анлайн па гэтай спасылцы.

Найлепшай будзе прызнана марка, якая атрымае большасць галасоў. Калі аднолькавую колькасць прыхільнікаў будуць мець некалькі марак, то ўсе яны будуць прызнаны найлепшымі.

Вынікі конкурсу будуць размешчаныя на сайце "Белпошты" 28 снежня.

Падзяліцца

Viber Аднакласнікі УКантакце Facebook Email