24 кастрычніка па народным календары імяніны ў Аляксандра, Анатоля, Антона, Зінаіды, Іларыёна, Восіпа, Ісака, Ільва, Макара, Майсея, Феафана, Філарэта, Піліпа. Раней сяляне ў гэты дзень адвозілі на млын збожжа, каб намалоць з яго муку або крупу.
Таксама ў гэтую ноч нашы продкі назіралі за зоркамі і спрабавалі прадказаць з іх дапамогай надвор'е і ўраджай: міргаюць – да змены надвор'я, палаюць – да вятроў і сухога году. Шмат яркіх зорак на небе – да ўраджаю наступнага году.