22 кастрычніка па народным календары імяніны ў Аўрама, Аўхіма, Канстанціна, Максіма, Пятра, Якуба, Якава, Яфіма. Нашы продкі гэты дзень называлі "дрэвапілец", таму стараліся нарыхтаваць як мага болей дроў на зіму. Таксама ў гэты дзень асаблівую ўвагу надавалі авечкам.
Была такая прыкмета: калі ў гэты дзень пойдзе дождж, то снег сёлета выпадзе рана.