19 кастрычніка па народным календары імяніны ў Івана, Макара, Ніканора, Фамы, Тамаша. Сяляне ў гэты дзень падводзілі вынікі гаспадарчага году. Напаўнялі свірны харчамі. Верылі, што чым больш прызапасіць да 19 кастрычніка, тым прасцей будзе перажыць зіму – тады ежы хопіць да надыходу цёплых дзён.
Былі такія прыкметы: калі сённяшні дзень бязветраны, то хутка пахаладае; калі ў лесе шмат буйных грыбоў, то зіма будзе марознай; калі вароны збіраюцца ў вялікія чароды, то маразы ўдараць хутка.