15 кастрычніка па народным календары імяніны ў Андрэя, Ганны, Барыса, Васіля, Георгія, Давіда, Івана, Канстанціна, Міхала, Пятра, Сцяпана, Хведара. У некаторых месцах Беларусі з гэтага дня адзначалі "дзявоцкае лета", якое доўжылася тыдзень. Усе дні размяркоўвалі паміж дзеўкамі і дзяўчынкамі, якіх ужо прынялі "ў дзеўкі", варажылі пра характар будучых маладух.
Была такая прыкмета на 15 кастрычніка: моцны дождж і вецер – зіма будзе халоднай.