14 кастрычніка па народным календары імяніны ў Аляксандра, Аляксея, Веры, Георгія, Івана, Міхаіла, Мікалая, Пятра, Рамана, Савы. Пакровы. У народзе пра гэты дзень казалі: "Прыйшлі Пакровы і пытаюць: "Ці да зімы гатовы?"; "Пакровы – пастухоўскія кіі на дровы"; "Прыйшлі Пакровы – раве дзеўка бы карова". Ад 14 кастрычніка пачынаўся час вяселляў. Моладзь ладзіла вячоркі, дзе хатняя праца спалучалася з песнямі, гульнямі і танцамі.
Была такая прыкмета: якое надвор'е на Пакровы, такое яно будзе ўсю зіму да вясны; калі на Пакровы яшчэ не выпаў снег, то яго яшчэ доўга не будзе.