13 кастрычніка па народным календары імяніны ў Аляксандра, Аляксандры, Аляксея, Апалінарыя, Васіля, Вячаслава, Рыгора, Леаніда, Мацея, Міхала, Пятра, Паліны, Сямёна. Раней у гэты дзень нашы продкі чысцілі гароды ад бульбоўніку, набівалі пярыны свежай саломай, а старую палілі ў печах. Салому ў сялянскай гаспадарцы вельмі шанавалі. Маці праводзілі на парозе хаты абрад купання дзяцей з рэшата, каб яны меней хварэлі.
Былі такія прыкметы: калі першы снег выпадзе ў гэты дзень, то зіма надыдзе не хутка; калі ўжо ўсе жоравы ўляцелі ў вырай, то зіма будзе ранняй і халоднай.