12 кастрычніка па народным календары імяніны ў Івана і Феафана. У гэты дзень святкавалі "Пакроўцы" – паміналі памерлых сваякоў. У некаторых рэгіёнах паляўнічыя здабывалі "імяннога" зайца і сканчалі дзень паляўнічымі апавяданнямі на бяседах.
Нашы продкі прыкмецілі: на Феафана шмат зорак – да сухога восеньскага надвор'я; вячэрні туман абяцае хуткае пацяпленне.